Душпастырскія аб’явы Шчучын 22.03.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год A – 2020/ - 22.03.2020

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30

 

З літургічнага календара:

25 сакавіка (серада) – ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Гэтае свята паводле Касцёльнага права лічыцца не абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах – запрашаем!

25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень Святасці Жыцця, аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці.

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 24 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 26 сакавіка, чацвер, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 27 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да сённяшняга дня.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

  • Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара…

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews