ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІIІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год А – 2020/ — 15.03.2020
Сёння Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай (charytatywnej) арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.
На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30
З літургічнага календара:
16 сакавіка (панядзелак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
19 сакавіка (чацвер) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny) Таксама Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі на пенсіі (papież senior) - Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.
З іншых аб’яваў:
- Сказаць на св. Імшы ў 11.30 і 14.00.
У наступную нядзелю хлопцы, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, будуць прынятыя ў міністранты і лектары.
- Ад 17 сакавіка (аўторак) пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.
Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:
- 17 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
- 18 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
- 19 сакавіка, чацвер, у 11.30 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
- 20 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
- 21 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.
Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да сёння запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.
Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:
- 24 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 26 сакавіка, чацвер, ад возера да “Масласырзавода”;
- 27 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 22 сакавіка (нядзеля).
План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў
каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.
- Шчыра дзякуем за ахвяры, якія складаеце на рамонт даху кляштара…
- У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.