Душпастырскія аб’явы Лiда 15.03.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІІ Нядзелю Вялікага посту /А/

 

15.03.2020 г.

  • Сёння 15 сакавіка – ІІІ Нядзеля Вялікага посту і Агульнанацыянальны дзень “Карытас”. Ахвяраванні, якія Вы сёння складалі на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

 

  • 19 сакавіка (чц) – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Гэта таксама дзень імянінаў Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI а таксама кс. б-па Юзафа Станеўскага, дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень будзем маліцца за дастойных імяніннікаў і ўсіх тых, хто носіць імя Юзаф ці Юзэфа.

 

- Вялікая просьба, каб ад сённяшняй нядзелі да 28 сакавіка ўключна ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.

 

- Сёння пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сход бацькоў дзяцей, якія ў маі месяцы прыступяць да першай споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.

 

  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 30-га сакавіка па 1-ае красавіка (пн, ат, ср), якія правядзе піяр            а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў. Дзень споведзі запланаваны на 31 сакавіка (ат).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць велікодныя паштоўкі, браслеты на руку з выявамі святых, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса, спецыяльныя шнурочкі на крыжыкі і медалікі і г.д.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб ў касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады, пра якія мы пачулі ў Распараджэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыні ККББ.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews