Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ Нядзелю Вялікага посту /А/
08.03.2020 г.
- Сёння 8 сакавіка – ІІ Нядзеля Вялікага посту і Міжнародны жаночы дзень. Сёння асаблівым чынам молімся за ўсіх дзяўчын і жанчын.
- 13 сакавіка (пт) – Сёмая гадавіна абрання Папы Францішка на пасаду св. Пятра. У гэты дзень будзем маліцца за пантыфіка, каб Бог захаваў яго ў здароўі на доўгія гады.
- 15 сакавіка – у наступную ІІІ-ю Нядзелю Вялікага посту Агульнанацыянальны дзень “Карытас”. Ахвяраванні, якія будзеце складаць на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Рэлігійнай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.
- Вялікая просьба, каб ад наступнай нядзелі да 28 сакавіка ўключна ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.
- У наступную нядзелю (15.03) пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сход бацькоў дзяцей, якія ў маі месяцы прыступяць да першай споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі
у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
- Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.
Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.
- Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 30-га сакавіка па 1-ае красавіка (пн, ат, ср), якія правядзе піяр а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў. Дзень споведзі запланаваны на 31 сакавіка (ат).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- Ёсць яшчэ газета „Слова Жыцця” і часопіс “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У касцёльным кіёску можна набываць велікодныя паштоўкі.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.