Душпастырскія аб’явы Лiда 01.03.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

І Нядзелю Вялікага посту /А/

 

01.03.2020 г.

 

  • Сёння І Нядзеля Вялікага посту і Першая нядзеля месяца. Па рашэнні ККББ,  Першая нядзеля Вялікага посту, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дóчкамі нашага народа. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: Будзе малітва аб навяртанні да Бога і плённым перажыванні перыяду Вялікага посту ў сем’ях нашай парафіі.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст.

 

  • 4 сакавіка (ср) – свята св. Казіміра, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 5 сакавіка (чц) - першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 6 лютага (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 7 сакавіка (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама 7 сакавіка а 12.00 у нашым касцёле будзе цэлебравацца Св. Імша ў І-шую гадавіну смерці таты а. Яна Асіповіча. Запрашаем далучыцца да супольнай малітвы.

 

  • У наступную нядзелю 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльнай краме можна набываць велікодныя паштоўкі.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews