На мінулым тыдні адбыліся сустрэчы моладзі са Шчучына і Ліды, якой апякуюцца айцы піяры і якая вучыцца або працуе ў Мінску, Гродне і Віцебску.
Моладзь разам правяла час у размовах і забавах, падзялілася сваімі радасцямі і цяжкасцямі са святарамі.
Такія сустрэчы вельмі патрэбныя як святарам, так і самой моладзі. Дзякуючы гэтаму маладыя людзі могуць мець пастаянны кантакт са сваёй парафіяльнай сям’ёй і будаваць далейшыя адносіны.
Паводле grodnensis.by