Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.02.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А - 2020/-23.02.2020

 

Сёння на ўсіх Св. Імшах казанне будзе гаварыць наш субрат кс. Гжэгаж Ксёнжак.

Пасля Імшаў можна будзе злажыць свае ахвяры на патрэбы касцёла ў Чавусах.

 

З літургічнага календара:

 

26 лютага (Папяльцовая серада) – пачатак Вялікага посту. Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам а 10.00 і 19.00 гадз.

У Папяльцовую сераду абавязуе сціслы пост, г. зн. на працягу дня, можна паесці адзін раз да сыта (разумеецца, што без мяснога) і два разы крыху.

Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 01 па 03 красавіка. Дні споведзі будуць 01 і 02 красавіка (гэта серада і чацвер). 03 красавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Віктар Місевіч з Віцебска.

 

01 сакавіка (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля Св.Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.

Ад 01 сакавіка (нядзеля) перад алтаром Святого Крыжа будзе знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Ад 17 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

 

  • 17 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 18 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 19 сакавіка, чацвер, у 11.30 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
  • 20 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 21 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.

 

Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да 15 сакавіка (нядзеля) запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 24 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 26 сакавіка, чацвер, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 27 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 22 сакавіка (нядзеля).

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

  •  У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і часопіс для дзяцей Вадаграй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews