Душпастырскія аб’явы Лiда 23.02.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

VІІ Звычайную Нядзелю /А/

 

23.02.2020 г.

 

 

  • Ахвяраванні, якія Вы сёння складалі на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Папы Францішка.

 

  • Абласная ўлада Гродзенскай вобласці звярнулася з просьбай да Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, каб у гарадскіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі 23 лютага а 12.00 гадзіне на працягу некалькіх хвілін загучалі званы. Такім чынам, абласная ўлада просіць каталіцкія парафіі далучыцца да 75-тых угодкаў перамогі і заканчэння ІІ Сусветнай вайны. Галоўныя ўрачыстасці і святкаванне адбудзецца 9 мая бягучага года.  Калакольны звон будзе знакам памяці пра ўсіх ахвяраў ІІ Сусветнай вайны. Наша парафія таксама далучылася да гэтай акцыі памяці.

 

  • 26 лютага – Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту. Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам а 9.00 і ў 18.30.

Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння, асабістых пастановаў і духовай падрыхтоўкі да святкавання Пасхі.

Пакаянне  выражаецца  ў  шматлікіх  формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну. Згодна з адным з касцёльных наказаў, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах. Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў.

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў, а якасны пост — з 14-ці гадовага ўзросту да смерці.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці ўчыніць гэта па аб’ектыўных прычынах (напр. супольнае харчаванне ў школе, у шпіталі, служба ў войску і г.д.).

Вернікі могуць таксама дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост закончыцца перад Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер. Імшою Вячэры Пана распачынаецца Пасхальны Трыдуум. Вялікдзень у гэтым годзе будзем святкаваць 12 красавіка.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой у 17.30.

 

  • 1 сакавіка – Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: Будзе малітва аб навяртанні да Бога і плённым перажыванні перыяду Вялікага посту ў сем’ях нашай парафіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і нашай парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews