1736 г. — піяры прыбылі ў Воранава і заснавалі школу.
1756 г. — Ігнацы Сцыпіён дэ Кампа, падстолій Вялікага Княства Літоўскага і лідскі стараста, перавёў піяраў у Ліду. У гэтым жа годзе ў будынку былой карчмы заснавана школа на 50 вучняў.
1758 г. — пабудаваны драўляны касцёл і дом.
1759 г. — рэзідэнцыя атрымала назву калегіума.
1770 г. – ксёндз рэктар Аляксандр Вольмар купіў фальварак Пастаўшчына.
1778 г. — распачалася будова мураванага калегіума і касцёла.
1795 г. — царскія ўлады арыштавалі ксяндза рэктара Фларыяна Крушэўскага і ксяндза Вавжынца Адамовіча за выступленне супраць новай улады. Піяры да канца змагаліся за інтарэсы польскага народу, і да закрыцця калегіума навучанне вялося на польскай мове.
15 мая1797 г. — у калегіуме начаваў цар Павел I і ахвяраваў на будову 5000 рублёў.
1820 г. — асвечаны мураваны касцёл пад назваю святога Юзафа Каласанца.
1825 г. — праваслаўны вайсковы капелан без згоды піяраў адправіў у касцёле службу, у выніку чаго віленскі біскуп выказаў рашучы пратэст і накіраваў скаргу генерал-губернатару.
1832-1834 гг. — у школе вучыўся Людвік Нарбут, будучы кіраўнік студзеньскага паўстання1863 г. на Лідчыне.
9 верасня1834 г. — у піяраў забралі школу і пераўтварылі ў губернскую.
23 жніўня1842 г. — пажар у Лідзе нанёс вялікую шкоду піярам.
1843 г. — царскія ўлады перадалі ўладанні піяраў праваслаўнай царкве.
11 студзеня1846 г. — у сувязі са скасаваннем ордэну царскімі ўладамі піяры з Ліды перабраліся ў Міжрэчча.
1919 г. — царква зноў стала касцёлам.
1926 г. — вяртанне былога будынка калегіума законным уладальнікам.
1927 г. — адкрыта пачатковая школа і інтэрнат.
1930 г. — заснавана 4-гадовая мужчынская купецкая гімназія.
1934 г. — гімназія пераўтворана ў 4-гадовую гандлёвую школу сумеснага навучання хлопцаў і дзяўчат.
6 мая1938 г. — на будынку касцёла ўстаноўлена мемарыяльная дошка памяці Людвіка Нарбута.
17 верасня1939 г. — ноччу мемарыяльная дошка замуравана.
1958 г. — савецкія ўлады забралі адрамантаваны будынак калегіума і касцёла і зрабілі там планетарый і музей.
1 лістапада1972 г. — памёр апошні рэктар калегіума ксёндз Клеманс Марьян Чабаноўскі, а праз некалькі гадоў памер і бр. Панталеон.
У вельмі складаны час 70-х гадоў душпастырскай дзейнасцю займаўся толькі адзін святар. Быў гэта піяр – айцец Станіслаў Калясанты Роек. Гісторыя яго жыцця вельмі цікавая і адначасова вельмі складаная. Прыехаў у Ліду летам 1939 года, якраз перад пачаткам Другой Сусветнай вайны, пасля сваіх святарскіх пасведчанняў, якія прыняў з рук Кардынала Сапегі. Тут перажыў часы не толькі фашысцкай акупацыі, але і камуністычнага атэізму. Дарагой і любімай Лідзе застаўся верны на працягу 57 год.
Пасля таго, як улады забралі калегіум і касцёл, а. Роек працаваў у Лідскай Фары, якую абараніў ад знішчэння (савецкая ўлада планавала ўзарваць касцел).
Пачынаючы з 1989-1990 гадоў з Польшчы пачынаюць прыязджаць субраты-піяры, каб дапамагчы айцу Ройку.
6 верасня1988 г. — з душпастырскім візітам у Лідзе быў прымас Польшчы кардынал Юзаф Глемп.
2 лютага1991 г. — у свята Маці Божай Грамнічнай першы раз у пасляваеннай гісторыі вернікі прышлі з малітвай пад касцёл айцоў- піяраў.
17 кастрычніка1993 г. – распачалася акцыя-малітва за вяртанне касцёла піяраў вернікам.
7 сакавіка1996 г. – згодна з рашэннем гарадскіх улад, якое было ўзгоднена з касцельнымі ўладамі, касцёл быў перададзены праваслаўнай парафіі. На сенняшні дзень там знаходзіцца праваслаўная катэдра дыяцэзіі Лідска-Навагрудскай.
17 чэрвеня1996 г. — з муроў касцёла была бязлітасна сарвана мемарыяльная дошка памяці Людвіка Нарбута.
6 кастрычніка1996 г. — памёр ксёндз дзекан піяр Станіслаў Каласанты Роек. Пахавалі знатнага святара пры Лідскай Фары, якую ён так шчыра бараніў.
19 лістапада1998 г. – рашэннем ксяндза Біскупа Ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі была створана новая рыма-каталіцкая парафія ў Лідзе ў м-не Індустрыяльны і перададзена на ўласнасць піярам.
3 верасня2000 г. – ксядзом Біскупам Аляксандрам Кашкевічам асвечаны крыж і зямля на месцы будаўніцтва касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Марыі Панны ў м-не Індустрыяльны.
1 лістапада2000 г. – адпраўлена першая Святая Імша ў часовай капліцы.
11 мая2002 г. – ксядзом Біскупам Аляксандрам Кашкевічам асвечаны фундамент касцёла. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама айцец Генерал ордэну Піяраў.
2002 – у Кракаве Слуга Божы Благаслаўлены Ян Павел II асвяціў «вуглавы камень».
25 жніўня2008 г. – асвечаны новапабудаваны касцел, які адрымаў назву св. Юзафа Каласанца (на памяць аб касцеле піяраў, які раней быў у Лідзе). Падчас урачыстасці адбылося адрыццё «вуглавога каменю», асвечанага Слугою Божым Благаслаўленым Янам Паўлам II. На ўрачыстасці прысутнічалі шматлікія святары і вернікі з Ліды і наваколіц.