Чавусы на Парафіядзе

IMG_5254

Група дзяцей і моладзі ужо трэці раз прымала ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе Дзяцей і Моладзі ў Варшаве. На працягу двух тыдняў мы адпачывалі ў парафіяднам лагеры ў Параніне паблізу Закапанаў. Дзякуючы таму, што непадалёку былі Татры, мы хадзілі ў паход ў горы, у тым ліку на “Морске Око” і ў прытулак на “Халі Гонсіннецовэй”. Падчас наведвання Кракава мы не толькі пазнаёміліся з горадам, але і пабывалі ў Вышэйшай Духоўнай Семінырыі Айцоў Піяраў, а таксама ў Каталіцкім Ліцэі Айцоў Піяраў. Пасля наведалі святыню Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках і пабывалі ў піярскай парафіі ў Лапшах Ніжніх, што на Спішу. Мы убачылі забыткі ў Нядзіцы і правялі разам з дзецьмі з Лапш Ніжніх выдатны інтэграцыйны вечар каля вогнішча. Адбылася супольная вячэра каўбаскамі, печанымі на агні, усе пелі рэлігійныя песні, забаўляліся і гулялі ў розныя гульні. У рамках лагера, мы пабачылі ўсю прыгажосць Татр, Кракава, Спішу і Падгаля. Штодня мы перажывалі супольную св. Імшу і удзельнічалі ў малітвах на працягу дня, якія падрыхтоўвалі ўдзельнікі. Мы перажылі разам таксама і спартыўны дзень. Падчас Парафіяды мы наведалі музей Каперніка ў Варшаве, а ў рамках спартыўных спаборніцтваў заваявалі два медалі. Бронзу ў 1500 м выйграў Сыравежкін Павел і яшчэ адзін бранзовы медаль заваявала у настольным тэнісе Акуленка Марыя.

Парафіяльная Урачыстасць у Чавусах

IMG_5097_thumb

28 мая 2012 года мы перажывалі Свята Марыі – Маці Касцела. У гэты дзень Сваю Парафіяльную Урачыстасць перажывала наша піярская парафія ў Чавусах. Урачыстасць узначаліў кс. Дзекан з Касцюковічаў – кс. Андрэй Доляньскі. Прысутныя былі таксама і іншыя святары – а. Віталь Чабатар, клярэтын з Магілева, кс. Павел Шылак з Крычава, а. Ян Осіповіч, пробашч нашай піярскай парафіі ў Лідзе, а. Гжэгож Ксенжэк – пробашч Чавускай парафіі, а таксама а. Віталь Сапеха, дамініканец з Магілева, які прамовіў да вернікаў падчас гаміліі.
Падчас навукі а. Віталь нагадаў усім прысутным аб патрэбе і абавязку быцця сведкам Уваскрослага Хрыста. У сучасным свеце кожны католік павінен быць свекам на ўзор Марыі – Маці Касцела, якая заўседы была побач свайго Сына Езуса і якая была ў пачатках нашай хрысціанскай веры і ў пачатках Касцела. На працягу ўсяго часу Марыя была Сведкай жывой веры.
Урачыстасць Адпустовую ўпрыгожыў мужчынскі хор з Магілева.
На заканчэнне ўрачыстай св. Імшы былі ўручаны малітоўнікі і пасвядчэнні аб заканчэнні катэхітычнага года для пяці маладых чалавек, выпускнікоў гэтага года.
Урачыстасць закончылася малітвай перад Найсвяцейшым Сакрамантам і літаніяй да Маці Божай.
На прыканцы самыя маленькія адтрымалі салодкія пачастункі.

Першая камунія ў Чавусах

27 мая 2012 г пасля двух гадоў прыгатавання ў нашай піярскай парафіі ў Чавусах адбылася Урачыстасць Першай св. Камуніі. Гэтае свята адбылося ва Урачыстасць Спаслання Святога Духа, што ўжо памалу становіцца традыцыяй у Чавусах. Да св. Камуніі прыступіло трое дзяцей (дзяўчаты). Урачыстасць узначаліў Дзекан Мсціслаўскі Робарт Мацееўскі. Ад 2000 года гэта была ўжо другая парафіяльная Урачыстасць Першай св. Камуніі.

 
У гэты радасны дзень казанне сказаў кс пробашч Гжэгож Ксенжэк. Падчас навукі ўзгадаў постаць Святога Духа і нагадаў усім прысутным аб патрэбе жывой веры і аб тым, што кожны з нас забавязаны да таго, каб сведчыць аб сваей веры ў штодзенным жыцці. Звяртаючыся да дзяцей, кс. Пробашч выразіў сваю радасць з таго, што дзеці могуць прымаць св. Камунію да свайго сэрца і пажадаў, каб Езус заўседы быў у іх сэрцы і жыцці, а таксама вялікай радасці з магчымасці прыняцця св. Камуніі.
На заканчэнне дзеці адтрымалі малітоўнікі, ружанцы, св. Пісанне а таксама пасведчанні аб прыняцці св. Камуніі.

Сустрэча піяраў, якія жывуць і працуюць у Беларусі

Неўзабаве пасля Святаў Змертвыхпаўстання Пана, 10 – 12 красавіка, адбылася чарговая сустрэча піяраў, якія працуюць і жывуць у Рэспубліцы Беларусь. На гэты раз нашая сустрэча праводзілася ў Чавусах, што ма Магілеўшчыне, дзе працуе адзін з піяраў – а. Грыгорый Ксенжэк.

У той жа дзень, 10 красавіка, у гадавіну аварыі пад Смаленскам, у чавускім парафіяльным касцеле адбылася супольная Эўхарыстыя ў інтэнцыі нашага памерлага субрата Юзафа Енца і ўсіх загінулых у катастрофе пад Смаленскам 2 гады таму. Св. Імшу ўзначаліў і сказаў казанне Рэктар піяраў у Беларусі – а. Вітольд Пэтэльчыц.

Трыдуум і Пасха ў Чавусах

Некаторыя моманты з парафіяльнага жыцця ў Чавусах

Парафія Чавусы на Парафіядзе

Thanx: Goutu