Напярэдадні свята Божага Нараджэння

lampiony 2012 (3)_thumb

Усё бліжэй і бліжэй да Урачыстасці Божага Нараджэння і Каляд, а гэта значыць, што гэты час заўсёды напоўнены рознымі падзеямі.

І так, адна з такіх падзей адбылася 19 снежня ў Шчучыне і 24 снежня ў Лідзе. Адбылося падсумаванне конкурса на лепшы ліхтар, а таксама ўручэнне узнагарод для дзяцей і моладзі за прысутнасць на Раратах. Дзеці [і не толькі :) ] задзівілі ўсіх сваімі талантамі і здольнасцямі, каб зрабіць ліхтары. Адным словам – усе не абышліся без салодкіх падарункаў.

Яшчэ адно мерапрыемства адбылося ў той жа дзень 19 снежня. І гэта было калядная сустрэча для ўсей Літургічнай Службы Алтара (ЛСА). У пажаданнях было сказана шматлікія словы, але найбольш запомнілася для хлапчукоў пажаданне і просьба аб тым, што міністрант і лектар, павінен імкнуцца да таго, каб быць “тварам парафіі”. Пасля ламання аплаткай на міністрантай чакаў салодкі пачастунак.

Наступная падзея, адбылася 20 снежня. Гэта быў дзень сустрэчы піяраў, якія працуюць на Беларусі. Сустрэча была прысвечана перажыванню супольнай Вігіліі Божага Нараджэння. У гэтым годзе піяры сустрэліся ў Лідзе. З пачатку была супольная малітва і аднаўленне манаскіх шлюбаў. Потым усе паламаліся аплаткай, складаючы сабе пажаданні. Супольная вігілійная вячэра і спеў калядак узбагацілі нашу сувязь і прыблізілі нас да Бога.

а. Петр Бялевіч у Лідзе

DSC04396_thumb

5 снежня 2012 года ў парафіі “Унебаўзяцця НМП” у Лідзе (м-н Ідустрыяльны) гасціў а. Пётр Антоні Бялевіч ОМІ з Маларыту. Святар прыехаў у Ліду з мэтай прэзентацыі каталіцкай літаратуры, а таксама хрысціянскага штодзенніка “Агенда Біблійная”, складальнікам якога з’яўляецца сам а. Петр. Большасць з прывезеных кніг былі прысвечаны тэме сям’і і тым праблемам, з якімі сутыкаецца сям’я ў сучаcным грамадстве (“Жить в гормонии с человеческой природой” Я.Пуликовский; «Стоит быть отцом» Я.Пуликовский; “Ведь это же ребенок! Свидетельства о трагедии аборта”). Была прадстаўлена таксама і дзіцячая каталіцкая літаратура (“Детям о Святой Мессе” о. Пётр Павлюкевич; “Подгоревшая шарлотка: рассказы для детей” Ева Штадтмюллер). Асаблівую цікавасць выклікаў у лідчан хрысціянскі штодзеннік: на кожны дзень складальнік падае ўрывак з Евангелля, а на нядзелю і святы – Першае і Другое чытанні. Прываблівае таксама і сучасны дызайн: прыгожая вокладка, каляровыя старонкі. Падобны штодзеннік можа стаць добрым падарункам для блізкіх і сяброў, як, дарэчы, і кожная з прадстаўленых кніг.

Успамiн святога Андрэя ў Лідзе

images

30 лiстапада католiкi ўсяго свету ўспамiналi святога Андрэя. У гэты дзень святкавалi свае iмянiны ўсе хлопчыкi i мужчыны, каторых бацькi назвалi Андрэямi. Апостал Андрэй сустрэў Езуса, калi iшоў з братам лавiць рыбу, а Езус iм сказаў, што яны будуць лаўцамi чалавечых душ. Пасля гэтых слоў, яны кiнулi свае сецi i пайшлi за Езусам.

У нашай парафii ужо 11 год працуе ксендз Андрэй Агель, якi ўнес вялiкi ўклад у будову нашай парафіяльнай святынi. Ксендз Андрэй умее спачуваць людскiм праблемам i радавацца за iх поспехi. Моладзь i дзецi нашай парафii паважаюць i любяць святара, за яго дабрае i чулае сэрца. У гэты дзень вячэрняя Святая Імша была афяравана за ксяндза Андрэя. Пасля святой iмшы ўдзячныя парафiяне павiншавалi свайго пастыра. Пажадалi яму моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення усiх мар i намераў, добрых людзей побач, апекi Найсвяцейшай Панны Марыi.

Алеся Алекса

Рэкалекцыі ў Лідзе

145-222-thickbox

«Не шкадуйце часу на адарацыю»
Слуга Божы Ян Павел ІІ.

25 лістапада 2012 года ў парафіі “Унебаўзяцця НМП” у Лідзе (м-н Ідустрыяльны) распачалося 40-гадзіннае набажэнства, якое трывала на працягу трох дзён — нядзеля, панядзелак і аўторак. Праводзіць такого роду набажэнствы становіцца ўжо добрай традыцыяй. Саракагадзіннае набажэнства заключаецца ў пастаянным чуванні парафіяльнай супольнасці перад Езусам, утоеным у Найсвяцейшым Сакрамэнце і выстаўленым для адарацыі на працягу ўсяго дня.
Адарацыя трывала бесперапынна паміж набажэнствамі на працягу трох дзен, так што ў суме гэтае чуванне доўжылася 40 гадзін.
Кожны жадаючы з парафіі “Унебаўзяцця НМП” меў магчымасць прыйсці і стаць у праўдзе перад Хрыстом, адпачыць ад штодзеннай суматохі і заглянуць у глыбіню сваёй душы, выказаць Збаўцу свае самыя патаемныя думкі.

Футбольны турнір сярод святароў у Беларусі

piłka 2012 (10)

26 лістапада ў Лідзе адбыўся першы турнір па футболе сярод святароў, якія працуюць у Беларусі. Удзельнічалі ў турніры святары з чатырох дыяцэзій: Гроддзенскай, Мінска-Магілёўскай, Пінскай і Віцебскай. Перад пачаткам турніру была ўрачыстая св. Імша, якую узначаліў Кс. Арцыбіспуп Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі Кс. Арцыбіскуп адзначыў, што нават у спорце кожны святар можа быць сведкам Евангелля. Пасля сумеснай Эўхарыстыі разпачаўся так для ўсіх чаканы турнір па футболе. Не было гэта Еўра-2012, не было гэта чэмпіянат свету, але на адсутнасць балельшчакаў і іх крыкі ніхто не мог наракаць. На перапынку на поле выйшлі клерыкі з духоўных семінарый на Беларусі: з Гродна і Пінску. Пераможцамі, як сярод семінарыстаў, так і сярод святароў, стала духавенства з Гродзенскай Дыяцэзіі. Другое месца атрымалі святары з Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.

У гэтым спатканні прынялі ўдзел таксама міністранты са Шчучына, якія таксама мелі магчымасць у перарыве забіць гол варатару з гродзенскай каманды. Лідская піярская моладзь падбодравала ўсіх удзельнікаў громкімі крыкамі і акляскамі. :-) :-)  

Хор «Calasanz» са Шчучына ў Лідзе

Chor_Lida_2012 (40)

18 лістапада моладзевы хор «Calasanz» са Шчучына наведаў мікрараён Індустрыяльны ў г. Ліда, парафію Унебаўзяцца НПМ .
Гэта быў звычайны візіт, мэтай якога быў спеў. У праграму таксама была ўключана пантаміма. На св. Імшы, ў асноўным былі дарослыя, але можна было заўважыць разгубленасць, асабліва ў момант паказу пантамімы, многія не разумелі, што адбываецца, але на тварах людзей усё роўна былі ўсмешкі. На св. Імшы для дзяцей былі сапраўдныя пачуцці, у некаторыя моманты нават слёзы, была эйфарыя, засяроджанасць, была радасць.
Пасля выступу, шчучынская моладзь пабачыла фарны касцёл, а затым адправілася на экскурсію ў Лідскі замак. Там, пад уздзеяннем цудоўнага настрою, моладзь акунулася ў гісторыю: уяўлялі сябе царамі і нават рыцарамі ў бітве.
Увогуле, усе былі задаволеныя!
Моладзь са Шчучына

Cустрэча для святароў Лідскай акругі

phoca_thumb_l_dsc09797

19 лістапада адбылася духоўная сустрэча для святароў Лідскай акругі ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе. На духоўна-аскетычнае спатканне з’ехаліся шматлікія духоўныя асобы, каб у супольнай малітве з’яднацца са сваім архіпастырам.

На гэтую сустрэчу паеалі таксама і нашыя піярскія супольнасці са Шчучына і Ліды.

Сустрэча распачалася а 10-й гадзіне з супольнай малітвы.

Падчас аскетычнай канферэнцыі, кс. Ян Сарэла падкрэсліў, што святар, сустракаючыся штодзённа з Езусам у Эўхарыстыі, павінен навяртацца, а „… моц душпастарства бярэ вытокі са з’яднання з Езусам …”.

Ружанец праз Skype

rosarij_skype_31.10.2012 (7)_thumb

31 кастрычніка у Гродзенскай Дыяцэзіі на Беларусі была праведзена сумесная малітва на Ружанцы, якая, дзякуючы сучасным тэхналогіям, такім як Skype, аб’яднала моладзь з чатырох парафій нашай дыяцэзіі: з Гродна, Ліды, Ашмян і Шчучына.

Гэта ўжо другая спроба малітвы на Ружанцы такім чынам, і ў другі раз наша піярская моладзь адтрымала магчымасць падрыхтавацца і падзяліцца разважаннямі са сваімі аднагодкамі з іншых парафій.

Ініцыятарам гэтага стылю сустрэч стаў святар – кс. Антоні Грэмза – дыяцэзыяльны душпастыр моладзі. Менявіта кс. Антоні адзначыў, што ў цяперашні час Інтэрнэт можа служыць у якасці аб’яднання (хоць і ў віртуальны спосаб) усіх хрысціянаў у адно, напрыклад, праз супольную малітву на ружанцы.

Малітоўнаму спатканню суправаджаліся словы благаслаўлёнага Яна Паўла II: Вы патрабуйце адзін ад аднаго, нават калі іншыя не патрабуюць ад вас. Малітоўныя разважанні суправаджаліся хвілінамі цішыні і супольным спяваннем песні рэлігійных. Маладыя прадстаўнікі нашай парафіі ў гэтым годзе праводзілі разважанне чацвёртай слаўнай таямніцы «Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі». Такім чынам, наша дыяцэзія ўрачысце завяршыла ружанцовыя набажэнствы ў гэтым годзе.

 

Адарацыя на свята “Усіх святых” у піярскай парафіі ў Лідзе

02

У гэты  чацвер, 1 лістапада, на свята “Усіх святых” , мы, вернікі піярскай парафіі Унебаўзяцця НМП што ў Лідзе, прыйшлі да Бога, каб праславіць Яго, падзякаваць Яму, папрасіць прабачэння, а таксама проста пабыць сам-насам з Ім…

Адарацыю падрыхтавала моладзь нашай парафіі, безумоўна мы не абышліся без дапамогі  нашых святароў.  Тэмамі адарацыі сталі словы “Вера. Святасць. Пакліканне.”

Дзякучы створанай атмасферы, спевам, разважанням, усе мы змаглі адкрыць свае сэрцы Богу, паразмаўляць з ім, бо ў нашым мітуслівым жыцці мы часам забываем проста пабыць ў цішыні і пагаварыць з нашым Нябесным Айцом.  Разважаючы на тэму веры, мы стараліся зразумець, што вера — дар Божы, шчасце для чалавека, які атрымаў той дар, падумалі якой ёсць наша вера.

Затым мы паразважалі над словамі  Яна Паўла II “Пакліканне — гэта дар і таямніца”.

Урачыстасць Усіх Святых не з’яўляецца, як часта думаюць, «святам памерлых». У гэты дзень Касцёл радуецца з таго, што вельмі шмат з памерлых ужо заслужылі збаўленне і прабываюць з Богам у небе. Таму мы пад час адарацыі разважалі над тым, што кожны хрысціянін, незалежна ад жыццёвага шляху, пакліканы да святасці.  У канцы мы без сарамлівасці адкрылі свае сэрцы для нашага Госпада, Ісуса Хрыста, і папрасілі прабачэння за ўсё  тое зло і за ўсю тую боль, якую мы прычынілі Яму сваімі слабасцямі.

Вельмі парадавала тое, што падчас адарацыі не было нават свабодных лавак у касцёле. Людзі маліліся і спявалі разам.

Старацца жыць у міры і згодзе, жыць па Запаведзях Божых… Вядома, не заўсёды ў нас атрымліваецца паводзіць сябе так, як хоча ад нас Бог, але мы павінны імкнуцца ўдасканальваць сябе і сваю веру. Спадзяемся, што гэтая адарацыя прынесла плён многім сэрцам, што мы сапраўды сталі яшчэ на крок бліжэй да Бога.

 

Мурамская Каццярына

Дні піярскай моладзі

IMG_2489

На дні піярскай моладзі ў Кракаве прыехалі маладыя людзі з розных гарадоў Польшчы, дзе працуюць Айцы Піяры: Познань, Катавіцэ, Кракаў і многія іншыя, а так жа прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Венгрыі і Чэхіі. Наша група з Шчучына і Ліды прыехала як раз на адкрыццё Дзён Моладзі. Пасля чаго пачалася малітва, а потым усё імгненнем ўлягліся спаць.
Наступны дзень пачаўся ў 8:00 раніцы малітвай. Пасля сняданку, моладзь сабралася ў трэнажорнай зале. Канферэнцыя пачалася ў 9,15, якую вёў вельмі актыўны і рухомы ксёндз Адам, тэмай канферэнцыі быў свет чалавечых сноў. Пасля чаго маладыя людзі сталі працаваць у групах. У другой палове дня моладзь з Беларусі адправілася глядзець на славутасці Кракава, ад чаго засталася ў вялікім захапленні. Вячэрняя праграма пачалася з Эўхарыстыяй. Пасля гэтага адбыліся Рэлігійныя Песні, на якіх кожная група павінна была прадставіць свой нумар. Канчатковы падÐ
�еяй дня была малітва, дзе маладыя людзі мелі магчымасць памаліцца, а дакладней пагутарыць з Богам.
Апошні дзень SMP пачаўся занадта рана. Ранішняя св. Імша адпраўлялася ў касцёле Найсвяцейшай Маці Божай Вострабрамскай, пасля чаго моладзь з Беларусі адправілася на сняданак, а потым паехала дадому. Я ўпэўнена, што на працягу доўгага часу ў памяці кожнага з нас застануцца толькі добрыя і вясёлыя ўспаміны.
Ермалаева Аляксандра

Thanx: Goutu