Душпастырскія аб’явы Лiда 27.08.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 27.08.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

28.08 (панядзелак) – успамін св. Аўгусціна, біскупа, доктара Касцёла;

 

29.08 (аўторак) – успамін мучаніцтва св.Яна Хрысціцеля;

01.09 — І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса (18.30). 78 год таму распачалася ІІ Сустветная вайна. Таму ў нашых малітвах ахвяруем Богу ўсіх тых, хто загінуў на гэтай вайне, а таксама молімся аб супакоі ва ўсім свеце.

 

02.09 – І субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП (18.30).

 

03.09 — І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на верасень: за дзяцей і моладзь нашай парафіі, якія пачынаюць новы навучальны, катэхэтычны і акадэмічны год.

Запрашаем дзяцей і моладзь разам з бацькамі на св. Імшу на 11.30, якая будзе адпраўлена ў інтэнцыі пачатку новага навучальнага, катэхэтычнага і акадэмічнага году, а таксама пройдзе абрад асвячэння школьных рэчаў.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 06.09 (серада) у 18.30,

-​ за памерлых – 02.09 (субота) у 9.00.

Душпастырскія аб’явы Лiда 20.08.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 20.08.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

21.08 (панядзелак) – успамін св. Пія X, папы.

22.08 (аўторак) – успамін НМП Каралевы;

24.08 (чацвер) – свята св. Барталамея, Апостала;

25.08 (пятніца) – урачыстасць св. Юзафа Каласанса, заступніка нашага касцела.Урачыстасць кансэкрацыі касцёла і алтара. Удзел у св. Імшы абавязковы, а таксама просім пазбегнуць фізічнай працы дома. Св. Імшы ў нашай святыні: 10.00 і 18.00 (адпустовая св. Імша)

26.08 (субота) – успамін НПМ Чэнстахоўскай.

27.08 (нядзеля) – набажэнства-падзяка за жніво. Запрашаем усіх да супольнай малітвы.

13-20.08 у нашай парафіі прайшлі чарговыя “Канікулы з Богам”. Прыняло удзел каля 300 дзяцей і моладзі.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

 

4.​ Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Душпастырскія аб’явы Лiда 13.08.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XІX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 13.08.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

14.08 (панядзелак) – свята св. Максіміліяна М. Кольбэ, апекуна дыяцэзіі. Дзень малітвы за вязняў канлагераў і турмаў, якія аддалі сваё жыццё за веру і сваіх бліжніх.

15.08 (аўторак) – урачыстасць Унебаўзяцця НМП. Пасля кожнай св. Імшы – абрад благаслаўлення кветак і зёлак. Для нашай парафііі гэта асаблівая урачыстасць – адпуст парафіяльны. Св. Імшы ў 10.00 і 18.30 (адпустовая св. Імша)

13-20.08 у нашай парафіі прайдуць чарговыя “Канікулы з Богам”. Запрашаем усіх жадаючых дзяцей і моладзь.

25.08 (пятніца) – урачыстасць св. Юзафа Каласанса, заступніка нашага касцела.Урачыстасць кансэкрацыі касцёла і алтара. Удзел у св. Імшы абавязковы, а таксама просім пазбегнуць фізічнай працы дома. Св. Імшы ў нашай святыні: 10.00 і 18.00 (адпустовая св. Імша)

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

 

4.​ Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Душпастырскія аб’явы Лiда 09.07.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 09.07.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

11.07 (аўторак) – свята св. Бенедзікта, апекуна Еўропы;

15.07 (субота) – успамін св. Банавектуры, біскупа, доктара Касцёла; гадавіна мучаніцкай смерці балагаслаўлёнай Марыянны Бярнацкай, святараў і жыхароў горада Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі 13-16.07.1943 года на Фартах каля Навумавічаў;

15-16 ліпеня ў санктуарыі ў Гудагаі пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!» пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Сёлета святкаванні таксама будуць прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў, 110-годдзю вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі.

Праграма:

15 ліпеня

18.00 – заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная св. Імша а. Генрыха Валейкі OCD

20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі

23.15 – Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

16 ліпеня

00.00 – працэсія са свечкамі. Св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

09.30 – св. Імша на польскай мове

12.00 – урачыстая адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Душпастырскія аб’явы Лiда 02.07.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 02.07.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на ліпень - молімся аб добрай духоўнай падрыхтоўцы да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у нашай парафіі, якая адбудзецца 27 ліпеня.

03.07 (панядзелак) – свята св. Тамаша, апостала;

 

06.07- І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

 

07.07 - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

07-08.07 – урачыстасць НМП Тракельскай Каралевы нашых сем’яў. Запрашаем усіх прыняць удзел у пілігрымцы да Тракеляў. Парафіяльная пілігрымка на чале з кс. Аляксандрам распачнецца ад місійнага крыжа 07.07 (пятніца) у 13.00. Просім усіх зацікаўленых звярнуцца да сакрыстыі.

 

Праграма ўрачыстасцей (паводле grodnensis.by):

7 ліпеня

​ прывітанне пілігрымаў

​ 21.00 — Нешпары ў гонар Маці Божай,
унясенне фігуры Маці Божай Фацімскай
даклад на тэму «100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў — іх актуальнасць і значэнне для Касцёла і свету»

​ 22.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, эўхарыстычная адарацыя і марыйнае чуванне,
акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай і благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

​ 23.30 — падрыхтоўка да св. Імшы

​ 24.00 — св. Імша і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай

8 ліпеня

​ 02.00 — Ружанец з разважаннем Радасных таямніц

​ 03.00 — Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннямі

​ 04.00 — традыцыйныя спевы

​ 05.00 — канцэрт гурта OPEN

​ 06.00 — Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

​ 07.00 — падрыхтоўка да св. Імшы

​ 07.30 — св. Імша (святары юбіляры і новапрэзбітэры)

​ 09.00 — Ютрань з супольных тэкстаў аб Маці Божай

​ 09.30 — падрыхтоўка да св. Імшы (выступ хор Cantate Domino)

​ 10.00 — св. Імша і акт аддання дыяцэзіі ў апеку Маці Божай, завяршэнне ўрачыстасці

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 05.07 (серада) у 18.30.

 

3.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар газеты “Слова Жыцця”.

Душпастырскія аб’явы Лiда 25.06.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 25.06.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

28.06 (серада) – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка;

 

29.06 (чацвер) – урачыстасць св. Апосталаў Пятра і Паўла. Урачыстасць абавязковая, таму неабходна прыняць удзел у св. Імшы і ўстрымацца дома ад фізічнай працы; ахвяры, сабраныя у гэты дзень, будуць накіраваны на патрэбы Апостальскай Сталіцы;

 

30.06 (пятніца) – заканчэнне чэрвеньскага набажэнства. Вечарам распачынаецца малітоўнае чуванне ў гонар Маці Божай у рэспубліканскім санктуарыуме ў Будславе;

 

01.07 (субота) – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай;

І субота месяца, пасля вячэрняй св. Імшы – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

 

02.07 - І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на ліпень - молімся аб добрай духоўнай падрыхтоўцы да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у нашай парафіі, якая адбудзецца 27 ліпеня.

 

07-08.07 – урачыстасць НМП Тракельскай Каралевы нашых сем’яў. Запрашаем усіх прыняць удзел у пілігрымцы да Тракеляў. Парафіяльная пілігрымка на чале з кс. Аляксандрам распачнецца ад місійнага крыжа 07.07 (пятніца) у 13.00. Просім усіх зацікаўленых звярнуцца да сакрыстыі.

 

Чэрвеньскае набажэнства ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у надзелю ў 17.30.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

Душпастырскія аб’явы Лiда 11.06.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

Урачыстасць Найсвяцейшай Троіцы – 11.06.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

12 чэрвеня (панядзелак) – успамін бл. Генрыха святара і яго паплечнікаў-мучанікаў ІІ Сусветнай вайны.

13 чэрвеня(аўторак) — ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.

15 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божага Цела. Св. Імшы ў нашай святыні ў 10.00 і 18.30. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца працэсія вуліцамі нашага мікрараёна. Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у Еўхарыстыі і працэсіі, каб публічна выказаць нашую сапраўдную жывую веру ў адзінага наша Бога Езуса Хрыста. Запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Св.Камунію, прыйсці ў сваім святочным убранні. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым, таму ў чацвер кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у Св. Імшы. Шчыра просім па традыцыі ўпрыгожыць алтары на сваіх пастаянных месцах.

17 чэрвеня (субота) – успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.

18 чэрвеня (нядзеля) – у 11.30 будзе адпраўлена Св. Імша Прыміцыйныя новавысвечаным святаром Андрэем Ганчаром, пасля св. Імшы ўсе атрымаюць урачыстае прыміцыйнае благаслаўленне.

Чэрвенскага набажэнства - штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.22.06-01.07 – ІІІ Пешая пілігрымка Ліда – Будслаў.

Пілігрымка пачынаецца 22.06 у 9.00 св. Імшоў у Лідскай фары. Арганізатарамі пілігрымкі з’яўляюцца кс.Уладзімір Гуляй і кс. Алег Канановіч. Запрашаем усіх жадаючых. З пытаннямі можна звярнуцца ў сакрыстыю нашай парафіі ці парафіі Ліда-Фара

Душпастырскія аб’явы Лiда 04.06.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

Урачыстасць Спаслання Духа Святога – 04.06.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне гімна “О Стварыцель Дух прыйдзі” можна атрымаць цалкавіты адпуст;

- заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі;

- першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на чэрвень: малітва за добрыя і плённыя канікулы для нашых дзяцей, моладзі і ўсіх парафіян, каб падчас летніх канікул памяталі пра малітву і нядзельную св. Імшу.

5 чэрвеня (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

8 чэрвеня (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

11 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Найсвяцейшай Троіцы.

 

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 07.06 (серада) ў 18.30,

Душпастырскія аб’явы Лiда 28.05.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

VІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАДНЯ – 28.05.2017

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння на св. Імшы ў 11.30  дзеці нашай парафіі прыступяць да І св. Камуніі. Молімся за іх, каб да канца свайго жыцця былі вернымі Богу і Марыі.

31 мая (серада) – свята Адведзінаў НПМ. Заканчэнне маёвага набажэнства

1 чэрвеня — І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

-​ пачатак чэрвенскага набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

-​ адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

2 чэрвеня - І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

3 чэрвеня (субота) - успамін св. Караля Луангі  і яго паплечнікаў, мучанікаў.

- першая субота месяца. Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ адбудзецца пасля св. Імшы на 18.30.

 

4 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна “О Стварыцель Дух прыйдзі” можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі.

- першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на чэрвень: малітва за добрыя і плённыя канікулы для нашых дзяцей, моладзі і ўсіх парафіян, каб падчас летніх канікул памяталі пра малітву і нядзельную св. Імшу.

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 07.06 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 03.06 (субота) ў 9.00.

Душпастырскія аб’явы Лiда 21.05.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

VІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАДНЯ – 21.05.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

22, 23 і 24 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб добрае надвор’е і ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

23 мая (аўторак) – XXVІ гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі. У гэты дзень молімся за кс. бп. Аляксандра Кашкевіча аб патрэбныя ласкі ў кіраванні Гродзенскай дыяцэзіяй.

24 мая (серада) – успамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. У гэты дзень Паўсюдны Касцёл моліцца таксама за Каталіці Касцёл у Кітаі.

25 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця.

26 мая (пятніца) – I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

28 мая (нядзеля) – на св. Імшы ў 11.30  дзеці нашай парафіі прыступяць да І св. Камуніі.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 07.06 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 03.06 (субота) ў 9.00.

3. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Thanx: Goutu