Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Пальмóвую нядзелю — Мýкі Пана /А/
02.04.2023 г.
- Сёння Пальмóвая (або вербная) нядзеля. У Касцёле распачаўся Вялікі Тыдзень Мýкі Пана. Падчас кожнай св. Імшы благаслаўляюцца вербы. Пасля св. Імшы а 11.30 адбудзецца конкурс для дзяцей “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.
- Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц красавік: Малітва за мір у шматлікіх “гарачых кропках” свету, а таксама аб спакоі ў нашых сэрцах і ў сем’ях нашай парафіі.
- Сёння Песні Жальбы (Gorzkie żale) а 17.30.
- 5 красавіка – Першая серада месяца. Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.
6 красавіка
Вялікі Чацвер
10.00 — Імша Хрызма ў катэдральным касцёле ў Гродне з біскупам і святарамі. Таму, у нашым касцёле ў чацвер раніцай не будзе св. Імшы а 9.00.
Вечарам а 18.30 – Св. Імша Вячэры Пана і распачацце святога Пасхальнага Трыдуума. У гэты дзень Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і Пасвячэння, таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх святароў, а таксама аб новых святарскіх пакліканнях. Пасля Св. Камуніі адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцу. Пасля літургіі з галоўнага алтара будзе зняты абрус, а табэрнакулюм застанецца пустым і прыадчыненым ажно да Вігіліі Пасхальнай. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы будзе трываць да 22.00 гадз.
7 красавіка
Вялікая Пятніца
У гэты дзень, а таксама ў суботу да вечара, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не цэлебруе Св. Імшу. У другой палове дня адбудзецца Літургія Мýкі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. У гэты дзень прадпісаны абавязковы сціслы пост – г. зн. на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта і два разы лёгка, устрымліваючыся ад мясных страў.
Пасля Літургіі Мýкі Пана і ў суботу ажно да Вігіліі Пасхальнай перад Крыжам укленчваем, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Крыжовы шлях будзе а 9.00. Потым будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту ў цямніцы. Кожны, будзе мець магчымасць прыйсці ў зручную яму гадзіну, каб памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля будзе працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
17.30 – Крыжовы Шлях для ўсіх вернікаў нашай парафіі.
18.30 – Літургія Мýкі Пана. Ахвяраванні складзеныя падчас адарацыі Крыжа будуць прызначаныя на Божую Грабніцу ў Святой Зямлі. Пасля заканчэння Літургіі Вялікай пятніцы, адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу Пана. Гэта таксама першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. Памолімся Вяночак да Божай Міласэрнасці, а потым заспяваем Песні Жальбы (Gożkie Żale) – усе тры часткі. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Божай грабніцы будзе трываць да 22.00 гадз.
8 красавіка
Вялікая Субота
У Вялікую суботу ўвесь Касцёл прабывае каля грабніцы Пана, разважае пра мýку і смерць Хрыста і Яго сыходжанне ў адхлань. У малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У суботу паводле традыцыі захоўваецца пост ад мясных страў.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца а 9.00.
Благаслаўленне велікодных страў на велікодны стол:
11.30 – в.Чэхаўцы (каля крыжа);
11.45 – в. Верх-Ліда, вул. Новая (каля першага крыжа).
12.00 – в. Верх-Ліда (каля другога крыжа).
У касцёле благаслаўленне страў распачнецца ад 13.00 гадз. кожныя поў гадзіны да 17.30 уключна.
18.00 – Ружанец
18.30 – Вігілія Пасхальная. Просьба каб прынесці свечку. Будзем аднаўляць абяцанні хросту.
– Адарацыя пасля Вігіліі Пасхальнай будзе мець ужо пасхальны характар. Падчас адарацыі не спяваюцца песні пра мýку Пана, але эўхарыстычныя спевы і велікодныя. Гэта таксама другі дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
21.00 – Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту правядзе моладзь нашай парафіі.
22.00 – Завяршэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
9 красавіка
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха)
У нашым касцёле будуць дзве св. Імшы.
а 07.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Св. Імша.
і ў 11.30 – Св. Імша агульная для ўсіх вернікаў. Гэта будзе трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
10 красавіка
Велікодны панядзелак (у актаве)
Св. Імшы ў нашым касцёле будуць: а 9.00 і ў 18.30. Гэта будзе чацвёрты дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
– Велікодная актава будзе доўжыцца да 16 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 14 красавіка няма посту. Заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас велікоднай актавы.
- Просьба, каб на працягу трох дзён Пасхальнага Трыдуума прыносіць з сабой “спеўнік”.
- Што тычыцца пахаванняў падчас Трыдуума (ад Вялікага Чацвярга да Вялікадня) — не прымаем пахаванні ў касцёле. Вялікая просьба, пахаваць памерлага, а св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзеца ўжо пасля Вялікадня.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчаны дзве скарбонкі. У першую скарбонку да сённяшняга дня ўключна можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху. У другую скарбонку можна складаць ахвяраванні на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне. Скарбонкі падпісаныя.
- У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі, велікодныя паштоўкі, свечкі, абразы і г.д.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, за вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і рамонт муру.
- Жадаем усім Вам плённай падрыхтоўкі да Пасхі!