Што такое Беззаганнае Зачацце Панны Марыі?

niepokalana

8 снежня Касцёл святкуе ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Дагмат аб Беззганным Зачацці Багародзіцы, ухвалены ў ХІХ ст., да сённяшняга дня застаецца незразумелым для многіх хрысціян, і таму часта, ў бок Касцёла скіравана крытыка за беспадстаўнае стварэнне новых праўдаў веры. Крытыка дагмату грунтуецца на тым, што Хрыстос прыйшоў, каб адкупіць усіх людзей і Марыя не з’яўляецца выключэннем – такім чынам яна, нібыта, не можа быць беззаганай.

Божае Нараджэнне

24 снежня на змярканні ў кожным каталіцкім доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.
Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра. Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.
У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай — прэсным белым хлебам, загадзя асвячаным у касцёле. Аплатка — гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.

Божае Нараджэнне – Абрады вігілійнай вячэры –

1. Запальванне свечкі.

На вігілійным стале, засланым абрусам, пад якім знаходзіцца сена, разам з ежай кладуць талерку з аплаткай. Бацька ці маці запальвае свечку, гаворачы пры гэтым: «Святло Хрыста».
Усе адказваюць: «Дзякуй Богу».
Уводзіны:
«Дзве тысячы гадоў таму назад на свет прыйшоў Езус Хрыстус, Сын Божы, які нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні як безабароннае Дзіця. Аб гэтым нам гаворыць Евангелле. Стоячы, давайце паслухаем з верай слоў Евангелля, якое апіс-вае гэтую самую радасную для ўсіх людзей падзею Нараджэння Божага Сына, Eзуса Хрыста.

8.12. – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Бог ад пачатку абраўшы Марыю, каб была Маці Свайго Сына, захаваў яе ад усялякай плямы граху і адарыў поўняй ласкі. Дзякуючы гэтаму Марыя стала прыбыткам Уцелаўлёнага Слова. Дзякуючы Богу за выключны прывілей удзелены Марыі выпрошваем сабе ласку для змагання з грахом. Свята Беззаганнага Зачацця адзначалася на Ўсходзе ўжо ў VIII стагоддзі. У IX стагоддзі перайшло і на Захад.На нашых тэрыторыях пачало адзначацца гэтае свята з XIV стагоддзя.8 снежня 1854 года папа Пій IX сцісла акрэсліў і падаў да веры праўду аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі як дагмат каталіцкай веры.

Свята Перамянення Пана

Свята

6 жніўня Каталіцкі касцёл святкуе Перамяненне Пана. Гэтае свята звязваюць з цудам, які Езус Хрыстос здзейсніў напрыканцы Свайго зямнога шляху перад трыма апосталамі Пятром, Якубам і Янам.

Хрыстос прывёў Сваіх вучняў на гару Табор і адкрыў, што Яму належыць пакутваць за людзей, памерці на крыжы і ўваскрэснуць. Там Ён перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету Майсей ды Ілля з’явіліся Госпаду на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

Лічыцца, што на гары Табор Езус упершыню паказаў людзям сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Пан. Свята Перамянення Пана нагадвае вернікам на прыкладзе Езуса Хрыста пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

Лічыцца таксама, што свята Перамянення Пана звязана са старазапаветным святам асвячэння пладоў. Так, на Ўсходзе ў пачатку жніўня выспяваюць злакі і вінаград, якія хрысціяне прыносяць у храм для блаславення.

 

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста бярэ свой пачатак з XIII стагоддзя. Ініцыятаркай святкавання гэтай ўрачыстасці была святая Юліяна з Карніліі. У 1245 годдзе ў кляштары аўгустынак у Монт Карніліён, паблізу Льежа (Бельгія), яна была ўдастоена аб’яўлення Езуса Хрыста, у якім Хрыстус папрасіў аб стварэнні асобнага свята ў гонар Найсвяцейшай Эўхарыстыі.

Езус Хрыстус сам прызначыў дзень святкавання ўрачыстасці Божага Цела (Corpus Christi) — чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Біскуп Льежы Робэрт пасля гутаркі са сваёй радай, а таксама неадкладнага разгляду гэтага аб’яўлення вырашыў выканаць жаданне Езуса Хрыста. У 1246 годзе адбылася першая эўхарыстычная працэсія. Аднак у тым жа самым годзе біскуп Робэрт памірае. Вышэйшае духавенства горада па нарадзе тэолагаў, прызнае дзеянні ардынарыя заўчаснымі, а святкаванне ўрачыстасці пад такой назвай у вышэйшай ступені непрыстойным.

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана

Свята Унеба

Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Выраз «Унебаўшэсце Пана» паходзіць з апісання гэтага факту св. Лукой у Дзеях Апосталаў.

Месцам унебаўшэсця Езуса была Аліўная гара. З гэтай гары, дзе распачалася мука Хрыста, узяла пачатак і Яго хвала. Езус наказаў Апосталам не адыходзіць з Ерузалема, але чакаць абяцанага Айцом – спаслання Духа Святога. Пасля вяртання з Ерузалема Апосталы «трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі».

Пан Езус жыў таямніцаю свайго ўнебаўшэсця яшчэ задоўга да яе здзяйснення. Ужо падчас Апошняй Вячэры Хрыстус абвясціў Апосталам аб сваім адыходзе да Нябеснага Айца.

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана ў часы ранняга хрысціянства звязвалася з таямніцай Спаслання Духа Святога на Апосталаў. Аднак гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць толькі з IV ст.

Дні пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана рыхтуюць вернікаў да прыняцця Духа Святога: літургічныя чытанні ўтрымліваюць апісанне дадзенага абяцання Айца, у касцёлах моляцца Навэнну да Духа Святога. З алтара прымаецца фігура Хрыста Уваскрослага, застаецца пасхал і крыж з чырвонай стулай.

Урачыстасць Звеставання Пана

25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана.

Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння. Ва Усходніх Цэрквах Дабравешчанне адзначалі ўжо ў V стагоддзі. На Захадзе дзень Уцелаўлення Божага Сына пачалі святкаваць падчас пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага ў VІІ стагоддзі.

У падзеі, звязанай з прыходам Хрыста на зямлю, Касцёл бачыць здзяйсненне надзеі Ізраэля. Марыя — гэта ўвасабленне Ерузалема і спадкаемца дадзеных яму абяцанняў, якія спаўняюцца, калі Яна, напоўненая верай, прамаўляе у момант Звеставання словы: «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Яго слова». Дзякуючы Марыі Бог становіцца «Богам з намі» — прадказаным прарокамі Эмануэлем.

Хіба што ніводзін эпізод са Святога Пісання не набыў такой папулярнасці ў мастацтве, як сцэна Звеставання. Шматлікія творцы спрабавалі розным чынам выявіць тое, што святы Лука перадае на пачатку свайго Евангелля: Божы Пасланец Арханёл Габрыэль прыносіць Марыі нечаканую і радасную вестку і атрымлівае Яе згоду на незвычайную місію. Марыя павінна нарадзіць Сына, якому дасць імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў.

Thanx: Goutu