Пальмовая нядзеля і Трыдуум

Пальмовая нядзеля

Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісанні месіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13). Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы.

 

Вялікі Пост: Велікодныя рэкалекцыі, споведзь, канфесіянал

канфесiянал

 

Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere — зноў збіраць). Іншая назва — духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый.

Мэта рэкалекцый - паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

Унутранае навяртанне

Малiтва

ВЯЛІКІ ПОСТ

Унутранае навяртанне

 

 

У Старым Запавеце, калі гаварылася пра навяртанне, то перш за ўсё меліся на ўвазе знешнія ўчынкі; такія як апрананне ў мешкавіну, пасыпанне сябе попелам, суровы пост. І гэта лічылася за норму. А ў Новым Запавеце Езус ставіць націск на тое, што Бог не патрабуе нашых суровых пастоў, пасыпання сябе попелам, плачу і ляманту за грахі, а жадае ад нас навяртанне сэрца, унутранай, духоўнай перамены, бо без гэтага нашыя пакутныя дзеянні не маюць ніякага сэнсу.

Таго, хто робіць гэтыя пакутныя ўчынкі, а не змяняе сваёй душы, Езус называе крывадушнікамі, што горш “грабамі намаляванымі”, якія знешне прыгожыя, а ўнутры напоўненыя брыдоцтвам. Нашае сэрца павінна цалкам навярнуцца да Бога, трэба парваць з грахом, а знешнія ўчынкі павінны быць выражэннем нашага сапраўднага духоўнага жыцця, якія будуць выконвацца не на паказ і на хвалу акружаючых, а дзеля хвалы Божай нашага ўнутранага росту.

Цяпер звернем больш увагі на тыя духоўныя практыкі, да якіх нас заахвочвае Касцёл у час Вялікога Посту. Гэта, можна сказаць, вызванне для кожнага веруючага чалавека. Гэтымі практыкамі з’яўляюцца: пост, малітва, міластыня. Айцы Касцёла з далёкай старажытнасці называюць гэтыя дзеянні, апрача выхаваўчых, экспіяцыйнымі – (перапрашэннем за зробленае зло). Больш падрабязна прыпынімся на кожным з іх.

«Песні Жальбы»

Песнi Жальбы

ВЯЛІКІ ПОСТ

«Песні Жальбы»

 

У кожную Нядзелю Вялікапостнага перыяду ў касцёлах праводзіцца так званая Пассія, традыцыйнае набажэнства, у аснове якога ляжыць разважанне Таямніцы Мучэнняў і Адкупенчай Смерці нашага Збаўцы. Носіць яно назву: ,,Песні Жальбы”. Гэтае набажэнства называецца Пассіяй, ад лац. слова „passio”, што азначае, наогул, боль, цярпенне, мучэнне.

Асноўваецца яно на спеве гімнаў і песняў, у якіх простымі, але кранальнымі словамі апавядаецца пра асаблівасці і падрабязнасці Мучаніцтва і Смерці Пана нашага Езуса Хрыста. Мае яно на мэце пабудзіць у нас спачуванне да церпячага Хрыста, а таксама да жалю за грахі, якія і ёсць прычынай Яго такіх цяжкіх мучэнняў, а ў выніку—смерці. Сама назва ,,Песні Жальбы” узята ад першых слоў, якімі распачынаецца набажэнства.

,,Песні Жальбы” зарадзіліся ў Польшчы на пераломе XVII i XVIII ст. з духа людовай набожнасці перыяду Барокка. Яго пачаткі і форма маюць сваю сувязь з дзейнасцю Брацтва святога Роха, што было пры варшаўскім касцёле Святога Крыжа. Апрацаванне набажэнства ў сучаснай форме прыпісваецца прамотару брацтва ксяндзу Лаўрэнцію Станіславу Бэніку, які падчас яго ўкладання карыстаўся з лацінскай пассіі, узораў брэвярыя, а таксама польскіх песен з XVI ст. на Вялікі пост. Упершыню тэкст набажэнства быў апублікаваны ў Варшаве ў 1707г. пад назвай ,,Пучок мірры з Гетсеманскага Сада, або жальбы Горкіх Мучэнняў Сына Божага”. Прычынай укладання такога польскага пасійнага набажэнства было тое, што, як сведчаць тагачасныя хронікі, даўнейшыя спевы на лацінскай мове былі непрыступнымі і незразумелымі для простых вернікаў. Польская ,,Пассія” вельмі спадабалася веруючым і ўжо ў другой палове XIX ст. ,,Песні Жальбы” спяваліся па ўсёй Польшчы, і нават сярод эмігруючых палякаў.

Запаведзі Маткі Тэрэзы

Мацi Тэрэза

Вялікі Пост –

Запаведзі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы

 

 

 

 

 

 

Падчас Вялікага Посту мне хочацца падзяліцца з вамі запаведзямі Маці Тэрэзы. Маці Тэрэза (нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў Скоп’е — памерла 5 верасня 1997 года ў Калькуце, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая Сястра Законная, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. З’яўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года аднесена да ліку бласлаўлёных. Я ўпэўнены, што кожны знойдзе ў кожнай запаведзі штосьці для сябе.

Часам жыццё падае нам вельмі каштоўныя ўрокі, якія часам здаюцца нам выпрабаваннем. Мы вельмі часта незадаволеныя навакольным светам і людзьмі. Часам нам цяжка падняцца пасля чарговага упадку. Мы шукаем сэнс жыцця, так і не зразумеўшы, што само жыццё і з’яўляецца сэнсам.

Вялікі пост

Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён традыцыйна пачынаецца ў Папяльцовую сераду, якая называецца так ад абраду пасыпання галоваў попелам.

   У гэты дзень у касцёлах адбываецца благаслаўленне попелу са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую нядзелю. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў.

   На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл на працягу сарака дзён рыхтуецца да Пасхальнага Трыдуума. Перыяд Вялікага посту звязаны з пакаяннем і аскезай, а таксама асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана (пасійныя набажэнствы — Крыжовы шлях, Песні жальбы). У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды быў звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алкаголю. Знешнімі праявамі Вялікага посту з’яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у святой Імшы спеву «Аллелюя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы. Вялікі пост — гэта таксама перыяд падрыхтоўкі катэхуменаў да прыняцця сакрамэнту хросту, які традыцыйна ўдзяляецца ў Пасхальную вігілію.

Інфармацыя пра Крыжовы шлях

Крыжовы шлях

Крыжовы Шлях так моцна асацыюецца і лучыцца з Вялікім Постам, што сёння без гэтага набажэнства цяжка ўявіць сабе перажыванне данага літургічнага перыяду. Аднак, мы нават не ўяўляем сабе, як доўга фарміравалася гэтае набажэнства. Хрысціяне, пераважна ад III ст., асаблівай апекай ахіналі ў Ерусаліме месцы, звязаныя з Мучаніцтвам і Смерцю Езуса Хрыста. Мнагакратна адведвалі іх пілігрымы, здзейсняючы пры гэтым розныя працэссіі, напрыклад з Аліўнага Сада на Галгофу. Чарговы этап у паўставанні набажэнства Крыжовага шляху трэба сааднесці з развіццём пасыйнай набажнасці, пачынаючы ад XI ст., аснаванай на разважанні Ранаў Хрыстовы. У Еўропе вялікі ўклад у гэтым кірунку зрабілі айцы францісканцы. Яны пасля крыжовых паходаў сталі апекунамі памятак, якія засталіся ў Святой Зямлі пасля Езуса з Назарэту. Перыяд сярэднявечча быў багата насычаны набажэнствамі пасыйнага характару.

    Паўсюдным прызнаннем цешылася аддаванне пашаны ўпадкам Пана Езуса (часта лічылася, што іх было сем). Вернікі практыкавалі таксама набажэнствы, у якіх адбываліся ўспамін і разважанне Мучэнняў Пана, пры дзевяці, дванаццаці, а нават пры васемнаццаці стацыях. У Польшы Набажэнства Крыжовага Шляху існуе ад XVIIст. і да сённяшняга дня ажыўляе набажнасць вернікаў. З Польшы яно з’явілася і на Беларусь. Належы таксама ўспомніць і пра кальварыйскія сцежкі, якія ўзносяцца пры многіх касцёлах.

Thanx: Goutu