Калі сядаем за вігілійны стол падчас Божага Нараджэння, то не ўяўляем сабе яго без аплатка. Аднак, ламаючы гэты кавалак хлеба і дзелючыся ім паміж сабой, ці здаём сабе справу з глыбокага сэнсу, укрытага ў так звычайным гэсце, якім ёсць ламанне і дзяленне аплаткам?
Сваім карэннем звычай ламання аплаткам дасягае ранняга хрысціянства, адносіцца да абраду, які звязаны з ламаннем і раздаваннем, а таксама распаўсюджваннем ахвярных хлябоў. Гэта былі дары, якімі Касцёл дзяліўся з вернікамі падчас святаў. Перш за ўсё, звычай гэты меў сімвалізаваць супольнасць вернікаў і прыналежнасць да адной супольнасці Касцёла. Аднак ў сярэднія вякі з’явіўся хлеб, які сваім выглядам прыпадабняўся да сучаснага аплатка. На іх таксама былі адлюстраваны розныя сімвалы і сцэны, звязаныя з жыццём Хрыста або святых. Гэта была свайго роду катэхэза для тых, хто не умеў чытаць і пісаць.