Расклад катэхезы Шчучын на 2021/22 год


Душпастырскія аб’явы Чавусы 11.10.2020


ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 11.10.2020)
1. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Аўторак – Пятніца а 10:00 гадз.
Серада – таксама а 18:00 гадз.
У нядзелю св. Імша – 9:30 (Чавусы)
2. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі
3. У сераду – 14 кастрычніка – перад св. Імшамі (раніцай і ўвечары) адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі
4. Ружанцовыя набажэнствы ў нашай парафіі кожны будні дзень пасля св. Імшы, ў нядзелю перад св. Імшой (а 9:00 гадз.) Заахвочваем таксама маліцца на ружанцы штодня ў сваіх дамах
5. Ахвяры, якія ў наступную нядзелю будуць збірацца падчас св. Імшы, будуць прызначаны на курыю дыяцэзіяльную
6. На століку знаходзяцца падрыхтаваныя карткі паперу на выпамінкі, на якіх трэба напісаць імёны і прозвішчы памерлых і гатовы спіс можна ўжо прыносіць у сакрыстыю
7. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні. Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго. Вялікі дзякуй за паслугу спеву
9. З душпастырскімі аб’явамі можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла
Добрай нядзелі!
Душпастырскія аб’явы Чавусы 09.08.2020


ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 09.08.2020)
1. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак – Субота а 10:00
У нядзелю св. Імша – 9:30 (Чавусы)
2. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі
3. 12 жніўня – серада – у гэты дзень будзе таксама св. Імша а 18:00
Перад Эўхарыстыяй адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі
4. На гэтым тыдні адзначаем:
- свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка – 10 жніўня (панядзелак);
- успамін св. Клары, панны – 11 жніўня (аўторак);
- успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка – 14 жніўня (пятніца);
- урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня (субота)
Св. Імша ў гэты дзень а 10:00. Пасля Эўхарыстыі адбудзецца благаслаўленне ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны, зёлак і кветак
5. Кс. Міхаіл з Мсціслаўля запрашае на адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адбудзецца ў наступную нядзелю, 16 жніўня, а 13:00
6. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю
7. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго
8. У канцы Касцёла можна набыць часопіс „Ave Maria”
9. З душпастырскімі аб’явамі можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла
Добрай нядзелі!
Душпастырскія аб’явы Чавусы 02.08.2020


ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 02.08.2020)
1. Сёння можна атрымаць поўны адпуст за наведванне парафіяльнага касцёла з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай
2. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак – Пятніца а 10:00
У нядзелю св. Імшы як заўсёды – 9:30 (Чавусы); 12:00 (Бясчынне)
3. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі
4. 5 жніўня – серада – у гэты дзень будзе таксама св. Імша а 18:00
Перад Эўхарыстыяй адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі
5. 6 жніўня – чацвер – Свята Перамянення Пана (святыя Імшы ў нашым Касцёле а 10:00 і 18:00) У гэты дзень кс. Бп Аляксандр Яшэўскі адзначае свой дзень нараджэння
6. 7 жніўня – першая пятніца месяца. У гэты дзень адведваем хворых нашай парафіі, каб удзяліць ім сакрамэтны споведзі і Камуніі св.
7. На гэтым тыдні таксама адзначаем:
- успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра – 4 жніўня (аўторак);
- успамін св. Дамініка, прэзбітэра – 8 жніўня (субота)
8. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю
9. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2020/2021 навучальны год. Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна атрымаць у святара ў сакрыстыі
10. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго
11. У канцы Касцёла можна набыць новы нумар часопіса „Ave Maria”
12. З душпастырскімі аб’явамі можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла
Добрай нядзелі!
Душпастырскія аб’явы Чавусы 26.07.2020


ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 26.07.2020)
1. Сёння ўзгадваем св. Яўхіма і Ганну, бацькоў Маці Божай. Праз заступніцтва гэтых святых молімся за нашых дзядуляў і бабуляў. Таксама, праз заступніцтва св. Крыштафа, успамін якога адзначаецца 25 ліпеня, молімся за ўсіх вадзіцеляў і падарожных
2. На гэтым тыдні св. Імшы не будзе
У наступную нядзелю св. Імшы як заўсёды – 9:30 (Чавусы); 12:00 (Бясчынне)
3. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі
4. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю
5. На гэтым тыдні адзначаем:
- успамін св. Марты – 29 ліпеня (серада);
- успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра – 31 ліпеня (пятніца);
- успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла – 1 жніўня (субота)
6. У наступную нядзелю можна атрымаць поўны адпуст за наведванне парафіяльнага касцёла з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай
7. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2020/2021 навучальны год. Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна атрымаць у святара ў сакрыстыі
8. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні.
Таксама дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго
9. З душпастырскімі аб’явамі можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла
Добрай нядзелі!
Душпастырскія аб’явы Чавусы 19.07.2020


ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Чавусы, 19.07.2020)
1. Св. Імшы на гэтым тыдні:
Панядзелак – Пятніца а 10:00
Нядзеля – 9:30 (Чавусы); 12:00 (Бясчынне)
2. Перад св. Імшой ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі
3. Трываюць канікулы і час адпускоў, таму асабліва памятайма ў гэтым часе пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю
4. 22 ліпеня – серада – у гэты дзень таксама будзе св. Імша а 18:00
Перад Эўхарыстыяй адбудзецца набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Запрашаем!
5. На гэтым тыдні адзначаем:
- свята св. Марыі Магдалены – 22 ліпеня (серада);
- свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы – 23 ліпеня (чацвер);
- свята св. Якуба, апостала – 25 ліпеня (субота)
6. Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, а таксама за Вашы ахвяраванні.
Дзякуем усім, хто на гэтым тыдні дапамагаў прыбраць у Касцёле і каля яго
7. З душпастырскімі аб’явамі можна зазнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info, або прачытаць на дошцы аб’яваў, выходзячы з Касцёла
Добрай нядзелі!
У Чавусах перад пачаткам навучальнага года благаславілі дзяцей і настаўнікаў


25 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах адбылася святая Імша перад пачаткам навучальнага года. Падчас яе а. Гжэгаж Ксёнжэк SP благаславіў дзяцей і настаўнікаў.
Напрыканцы Імшы вернікі парафіі мелі магчымасць ушанаваць рэліквіі св. Юзафа Каласанса. Таксама яны атрымалі ў дар ад а. Гжэгажа Ксёнжэка малітоўнік «Вяночак 12 зорак» з малітвай, якую склаў калісьці сам заснавальнік ордэна піяраў.
Паводле catholic.by
План малітваў за памерлых у Чавусах


1 лістапада, чацвер, св. Імша а 10.00 і 18.00 гадзіне
2 лістапада, пятніца, св. Імша а 7.00, 09.30 і 18.00 гадзіне. Пасля св. Імшы а 09.30 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі, а таксама выпамінкі і асвячэнне могілак
У сакрыстыі прымаем запісы на Выпамінкі. У інтэнцыі запісаных памерлых на выпамінкі ў лістападзе будзем маліцца ў кожную нядзелю на св. Імшы а 09.30 гадзіне.
Распараджэнне Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна пастырскай праграмы Году веры ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Р А С П А Р А Д Ж Э Н Н Е
Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
адносна пастырскай праграмы Году веры
ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Глыбокапаважаныя святары, кансакраваныя асобы, браты і сёстры!
Абвешчаны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI Год веры павінен знайсці сваё практычнае месца ў пастырскай дзейнасці. Зыходзячы з Ноты Кангрэгацыі Веравучэння ад 6 студзеня 2012г., падрыхтаванай Апостальскай Сталіцай праграмы, Пастырскага паслання Біскупаў Беларусі і падрыхтоўкі да святкавання Юбілею 400-годдзя прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў, а таксама заклікаючы ўсіх вас актыўна ўключыцца ў праграму адраджэння веры, гэтым распараджэннем зацвярджаю наступныя асноўныя яе пункты ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на Год веры.
- Год веры распачынаецца 14 кастрычніка 2012г. урачыстай святой Імшой, перад якой неабходна ўнесці і на адпаведным месцы ўсталяваць Дакументы Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
- Гаміліі, катэхезы, фармацыйныя сустрэчы усіх узроўняў павінны ўключаць разважанні на тэму веры.
- Вернікі павінны вывучыць на памяць Сімвалу веры.
- Святары, кансакраваныя асобы і вернікі павінны грунтоўна вывучаць Святое Пісанне, Дакументы Другога Ватыканскага Сабору і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла.
- Удзел у Эўхарыстыі ў нядзелю і прадпісаныя святы, павінен стаць асаблівым вызнаннем нашай веры.
- З нагоды малітвы за памерлых на могілках (2 лістапада), што з’яўляецца праяўленнем нашай веры ў жыццё вечнае, неабходна паклапаціцца каб месцы спачывання памерлых былі адпаведна прыбраныя, асабліва святароў, кансэкраваных асоб, а таксама тыя, пра якія няма каму клапаціцца.
- Неабходна аднавіць існуючыя крыжы, а дзе ў адпаведных месцах іх няма або знішчаныя па меры магчымасці ўстанавіць новыя.
- Больш выкарыстоўваць масс-медыя для распаўсюджвання праўдаў веры.
- Па магчымасці пашыраць сувязь са светам навукі і культуры і таксама прысвяціць асаблівую ўвагу няверуючым.
- Парафіяльныя рэкалекцыі ў Адвэнце і Вялікім посце трэба правесці ў духу ўмацавання нашай веры і яе сувязі з штодзённым жыццём.
- Напярэдадні свята Нараджэння Пана неабходна арганізаваць у парафіях адвэнтовыя сустрэчы для розных груп людзей з мэтай дзялення аплаткай, каб такім чынам глыбей зразумець прўду веры аб уцелаўленні Збаўцы.
- У касцёлах і капліцах вывесіць лагатып Году веры.
- Правесці ў архідыяцэзіі перэгрынацыю копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Ва ўсіх парафіях перад перэгрынацыяй арганізаваць спецыяльны трыдыум.
- У першыя суботы месяца ад кастрычніка 2012г. да чэрвеня 2013г. правесці ў парафіях Навэнну да Божай Маці Будслаўскай.
- Арганізаваць прысвечаныя Другому Ватыканскаму Сабору, катэхізацыі і апосталам славян святым Кірылу і Мяфодзію тэматычныя Сімпозіумы.
- Быць сведкамі веры ў штодзённым жыцці, ажыццяўляць справы міласэрнасці і весці дыялог з іншымі веравызнаннямі.
- Трэба выкарыстаць традыцыю правядзення ў парафіях Працэсіі Божага Цела для паглыблення веры ў прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі.
- Неабходна падтрымліваць звычай святкавання парафіяльных урачыстацяў з нагоды тытулу касцёла або апекуна цэлебруючы ўрачыстую святую Імшу, праводзяцы эўхарыстычную працэсію і традыцыйныя набажэнствы з удзелам святароў з іншых парафій, каб такім чынам прычыняцца да будавання супольнасці і даць магчымасць вернікам падчас свята перажыць сустрэчу з Панам у сакрамаэнце пакаяння і Эўхарыстыі.
- Пасля кожнай нядзельнай святой Імшы перад благаслаўленнем чытаць малітву аб умацаванні веры.
- Запланаваць пілігрымкі ў Святую Зямлю, Рым і іншыя святыя месцы.
- Зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі святары могуць дадаць новыя ініцыятывы.
Давяраючы ўсіх вас апецы Маці Божай Будслаўскай на плённае перажыванне Году веры ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Распараджэнне атрыманні поўнага адпусту падчас Году веры ў Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі


РАСПАРАДЖЭННЕ
аб атрыманні поўнага адпусту падчас Году веры
ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Апублікаваны паводле загаду Святога Айца Бэнэдыкта XVI 5 кастрычніка2012 г. Дэкрэт Апостальскай Пэнітэнцыярыі вызначае ўмовы атрымання поўнага адпусту – гэта азначае прабачэння часовых караў за грахі для сябе або кагосьці з памерлых – на працягу Году веры ад 11 кастрычніка2012 г. да 24 лістапада2013 г.
Святы Айцец пастанавіў, што акрамя звычайных умоваў, такіх як споведзь, св. Камунія, малітва ў інтэнцыі Папы, поўны адпуст могуць атрымаць вернікі, якія:
- кожны раз, калі прымуць удзел прынамсі ў трох гаміліях падчас святых місій ці прынамсі ў трох лекцыях аб навучанні Другога Ватыканскага Сабору або Катэхізісу Каталіцкага Касцёла ў любым касцёле або адпаведным для гэтага месцы;
- кожны раз калі наведаюць як пілігрымы адну з папскіх базылік або хрысціянскія катакомбы, катэдральны касцёл ці абранае праз мясцовага Ардынарыя месца для Году веры і дзе прымуць удзел у якім небудзь набажэнстве або правядуць адпаведны час на пабожным разважанні (медытацыі), завяршаючы малітвай «Ойча наш», вызнаннем веры ў любой дазволенай форме, а таксама памоляцца любой малітвай да Маці Божай, апосталаў ці святых апекуноў;
- кожны раз у вызначаных днях мясцовым Ардынарыем прымуць удзел у св. Імшы або Літургіі гадзінаў у якім нібудзь святым месцы, дадаючы вызнанне веры ў любой дазволенай форме.
- у любы дзень пабожона наведаюць баптыстэрый ці іншае месца, дзе цэлебруецца сакрамэнт хросту, і там адновяць абяцанні хросту ў любой дазволенай форме;
- калі па важных прычынах не могучы асабіста прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах (нпр. па прычыне хваробы, старасці, знаходжання ў вязніцы і г.д.) яднаюцца духоўна ў думках з прысутнамі на іх вернікамі, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый з набажэнстваў, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, молячыся малітвай “Ойча наш”, “Веру ў Бога” у любой дазволенай форме ці іншымі малітвамі, адпавядаючымі сэнсу і значэнню Года веры, а таксама ахвяроўваючы свае пакуты ці жыццёвыя цяжкасці.
У сувязі з выжэй сказаным пастанаўляю:
1). Месцамі Году веры, дзе можна атрымаць поўны адпуст з’яўляюцца Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, Санктуарый Божай Маці Будслаўскай. У іх павінна быць усталявана апаведная інфармацыя.
Месцамі атрымання адпусту таксама з’яўляюцца касцёлы і капліцы падчас знаходжання ў іх копіі цудоўнага абраза Божай Маці Будслаўскай з нагоды яе перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі.
2). Днямі, калі можа атрымаць поўны адпуст прымаючы ўдзел святой Імшы або Літургіі гадзінаў з’яўляюцца:
урачыстасць усіх Святых;
урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету;
урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
урачыстасць Нараджэння Пана;
урачыстасць Багародзіцы Марыі;
урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў);
свята ахвяравання Езуса ў святыні (Грамніцы);
урачыстасць Звествання Пана;
нядзеля Мукі Пана (Пальмовая нядзеля);
урачыстасць Уваскрасення Пана (Пасха);
урачыстасць Спаслання Святога Духа;
урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела);
урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла;
урачыстасць Маці Божай Будслаўскай;
урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі;
свята Узвышэння Святога Крыжа;
свята св. Міхала арханёла.
3). У месцах Году веры пробашчы павінны паклапаціцца аб адпаведнай арганізацыі споведзі, каб усе жадаючыя маглі паяднацца з Богам і Касцёлам. У сувязі з гэтым абавязваю святароў суседніх парафій, асабліва ў Мінску, дапамагаць у гэтай так важнай пастырскай справе і ўзгодніць з пробашчамі месцаў Году веры графік паслугі ў канфесіянале.
4). Святарам, якія будуць спавядаць у гэтых месцах, удзяляю ўладу звальнення ад зарэзарваваных біскупу касцёльных караў in foro interno.
Усіх вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі давяраю апецы Маці Божай Будслаўскай і на Год веры, як год асаблівай Божай ласкі, благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Святога Духа.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Маглёўскі