Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.06.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА X ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 06.06.2021

 

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

08 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Ядвігі Каралевы.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

10 чэрвеня (чацвер) - заканчэнне Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.

Таксама ў гэты дзень сардэчна запрашаем выпускнікоў і іх бацькоў на св. Імшу ў 16.30, якая будзе атпраўленя ў інтэнцыі выпускнікоў.

 

11 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і  галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія.

Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.

У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.

 

12 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

    У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

 

/Год В – 2021/ — 30.05.2021

 

Сёння на св. Імшы ў 11.30 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

31 мая (панядзелак) -  свята Адведзінаў НПМ (Nawiedzenia NMP). Заканчэнне маёвага набажэнства. Акрамя гэтага 31 мая ў Ордэне Айцоў Піяраў моляцца аб новыя манаскія пакліканні да суполнасцяў Каласансаўскай сям’і.

 

01 чэрвеня (аўторак) - ўспамін св. Юстына, мучаніка і першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

Таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

03 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.

 

04 чэрвеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў Набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

 

05 чэрвеня (субота) - успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ.

 

06 чэрвеня (нядзеля) - I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

    У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год В — 2021/ — 23.05.2021

Сённяшняй урачыстасцю, Спаслання Духа Святога, заканчваецца велікодны перыяд.

Сёння за прачытанне гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст.

Таксама сёння пасля кожнай святой Імшы, выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае ахвяраванні на адбудову касцёла ў Будславе.

 

 

З літургічнага календара:

 

24 мая (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

25 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

26 мая (серада) – успамін св. Філіпа Нэры (św. Filipa Nereusza), святара.

 

27 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (święto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

 

30 мая (нядзеля) –  Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

     Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складаў свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

ПІЛІГРЫМКА ВЫПУСКНІКОЎ СА ШЧУЧЫНА Ў БУДСЛАЎ: ПАДЧАС ПАЖАРУ МАЛАДЫЯ ЛЮДЗІ ДАПАМАГАЛІ ВЫНОСІЦЬ З САНКТУАРЫЯ РЭЧЫ І МАЛІЛІСЯ

Image-1

10-11 мая выпускнікі з парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне здзейснілі падарожжа ў Будслаў.

Кожны год для выпускнікоў Шчучына арганізоўваецца міні-падарожжа па значных месцах. У ходзе сёлетняй паездкі моладзь наведала шмат касцёлаў і гісторыка-культурных мясцін.

Першым прыпынкам было Іўе. Там маладыя людзі наведалі мячэць, дзе ім распавялі, што Іўе лічыцца татарскай сталіцай Беларусі. У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі распавёў ім гісторыю святыні. У цэнтры горада моладзь пабачыла помнік чатыром канфесіям, якія мірна існуюць у Іўі не адно стагоддзе. Кожная арка разгорнута ў бок святыні канкрэтнай рэлігіі, што спрыяе таму, каб турысты лягчэй маглі дабрацца да таго ці іншага месца.

Недалёка ад Іўя, у Трабах, у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі сястра законная пазнаёміла маладых людзей з гісторыяй святыні.

У касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах выпускнікі маглі ўбачыць 3D-фрэскі і цудатворны абраз Маці Божай Балеснай. Далей група накіравалася ў рэзідэнцыю роду Сапегаў – Гальшанскі замак, які нядаўна часткова быў адноўлены. Выпускнікі змаглі пабываць унутры замка і падняцца наверх.

Затым моладзь апынулася ў Крэўскім замку. Насупраць замка знаходзіцца касцёл Перамянення Пана, размешчаны на высокім узгорку, з якога адкрываецца прыгожы від на Крэва.

Пасля выпускнікі накіраваліся ў Гудагай да цудатворнага абраза Маці Божай Гудагайскай. Айцец Юрый Находка OCD пазнаёміў іх з гісторыяй санктуарыя і распавёў пра некаторыя цуды, якія адбываліся ў жыцці вернікаў праз малітву перад абразом Маці Божай.

КАНФІРМАЦЫЯ Ў ШЧУЧЫНЕ: “СВЯТЫ ДУХ РАЗАГРАВАЕ НАШЫ СЭРЦЫ”

bezmowanie_szuszin_3

12 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі гэтай парафіі, a таксама моладзі парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Ляцку.

У гаміліі біскуп казаў пра адкрыццё на дзеянне Духа Святога, бо без Яго, па словах іерарха, “нам было б вельмі цяжка верыць, маліцца, трываць у праўдзе, справядлівасці і любові, пераадольваць цяжкасці, змагацца з уласнымі грахамі, выконваць добрыя ўчынкі, узрастаць у любові да Бога і да бліжняга”.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што “Святы Дух разагравае нашыя сэрцы, чыніць іх чуйнымі на Божую любоў і здольнымі адорваць цяплом любові ўсіх тых, хто побач з намі”.

Біскуп заклікаў моладзь, якая атрымала ў гэты дзень сем дароў Духа Святога ў сакрамэнце хрысціянскай сталасці, быць для свету жывым Евангеллем і паказваць іншым шлях да Бога сваім прыкладам.

Душпастырскія аб’явы Шчучын 16.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VIІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ — 16.05.2021

 

 

З літургічнага календара:

 

18 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

21 мая (пятніца) – успамін св. Яна Непамука (św. Jana Niepomucena), святара і мучаніка.

 

23 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.

  • XXX гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бп. Аляксандра

Кашкевіча.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

     Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складаў свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

У наступную нядзелю пасля кожнай святой Імшы, выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае ахвяраванні на адбудову касцёла ў Будславе.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 09.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ — 09.05.2021

 

З літургічнага календара:

 

10, 11 і 12 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

 

11 мая (аўторак) - а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

12 мая (серада) – вячэрняя св. Імша а 19.00 гадз., падчас якой біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

У гэты дзень маёвае набажэнства адбудзецца пасля Св. Імшы а 19.00 гадзіне.

 

13 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00 гадз. Гэта свята абавязковае, таму кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і ў хаце ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Таксама ў гэты дзень у нашай парафіі Фацімскі дзень. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

14 мая (пятніца) – свята св. Мацея, апостала. I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

16 мая (нядзеля) – на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 15 мая, у суботу, падчас св. Імшы а 10.00 гадз. будзем маліцца

за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ — 02.05.2021

 

Сёння I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

3 мая (панядзелак) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Таксама Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.

 

4 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

6 мая (чацвер) – свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

  • першы чацвер месяца. Падчас маёвага набажэнства

адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

7 мая (пятніца) – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

8 мая (субота) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

 

9 мая (нядзеля) – успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.

Таксама дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

 

 

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

НОВЫЯ МІНІСТРАНТЫ І ЛЕКТАРЫ З’ЯВІЛІСЯ Ў ШЧУЧЫНСКАЙ ПАРАФІІ

25 красавіка, у нядзелю Добрага Пастыра, у парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне з’явіліся тры новыя міністранты і тры лектары.

Урачыстае прыняцце новых членаў у лік міністрантаў і лектараў здзейсніў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP.

Юнакі з гонарам прынялі прысягу, паабяцаўшы служыць аддана і пабожна, і апранулі белыя комжы. Лектары атрымалі крыжы.

Пасля падрыхтоўкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, юныя католікі пачалі служыць пры алтары разам са святарамі. У вачах хлопцаў гарэў яркі агеньчык адданасці і добрасумленнага служэння.

Духоўнае ўзрастанне веруючых пачынаецца ў сям’і, таму вельмі сімвалічнай была супольная сустрэча святароў, міністрантаў і іх бацькоў. Усе прысутныя з задавальненнем размаўлялі, гулялі ў розныя гульні і частаваліся прысмакамі.

У адрас брата Віктара і дыякана Аляксандра гучалі словы падзякі за падрыхтоўку юнакоў да гэтага важнага ў іх жыцці кроку.

DSC 6300

Хочацца пажадаць новым “ахоўнікам алтара” з гонарам несці любоў да Бога, верна служыць Хрысту і быць прыкладам для ўсіх.

Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.04.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ - 25.04.2021

 

 

З літургічнага календара:

 

26 красавіка (панядзелак) – чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

 

27 красавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

 

1 мая (субота) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы.

Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

  • Першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз.

набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

2 мая (нядзеля) - I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Thanx: Goutu