ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІI НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год В – 2021/ — 28.02.2021
З літургічнага календара:
Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.
На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Павел Федаровіч – Мар’янін з Барысава.
2 сакавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
4 сакавіка (чацвер) - свята св. Казіміра, апекуна нашай Дыяцэзіі.
– першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
5 сакавіка (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.
6 сакавіка (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
7 сакавіка (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.
Таксама III нядзеля Вялікага Посту ў Беларусі адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на дзейнасць “Caritas”.
Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складваў свае ахвяры на патрэбу ўтрымання касцёла і кляштара. Няхай Добры Бог Вам аддзячыць!
Ад сённяшняй нядзелі і на працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) будзем збіраць ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.
- Ад 01 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі
ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.
Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:
- 02 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
- 03 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
- 04 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
- 05 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
- 06 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.
Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да сённяшней нядзелі запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.
Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:
- 09 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 10 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
- 11 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 07 сакавіка (нядзеля).
Звяртаемся с просьбай, каб пры адведванні хворых мець на сабе заложаную маску…
План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў
каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую