Душпастырскія аб’явы Лiда 19.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/

 

19.01.2020 г.

 

  • З 18 да 25-га студзеня ў Касцёле перажываем Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама ў асабістых малітвах пра адзінства хрысціянаў.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы сёння складалі на тацу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 20 студзеня пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца “Аплаткóвая сустрэча” для групы дарослых, якія ўдзельнічаюць у катэхезе.

 

  • 21 студзеня (ат) – успамін св. Агнéшкі, панны і мучаніцы.

 

  • 24 студзеня (пт) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, апякуна журналістаў і каталіцкай прэсы. У гэты дзень таксама адзначаецца Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.

 

  • 25 студзеня (сб) – свята навяртання св. Паўла, апостала і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.  Пасля вячэрняй св. Імшы ў 19.15 адбудзецца чарговая Малітоўна-фармацыйная сустрэча для маладых сем’яў нашай парафіі. Сардэчна запрашаем!

 

  • 26 студзеня (ндз) – Сусветны дзень барацьбы з праказай. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў.

 

Расклад каляды на тыдзень:

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.01.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А  - 2020/-18.01.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

21 студзеня (аўторак) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

22 студзеня (серада) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

24 студзеня (пятніца) – успамін св. Францішка Сальскага (św. Franciszka Salezego), біскупа і доктара Касцёла, апекуна журналістаў і каталіцкай прэсы. У гэты дзень Касцёл моліцца, каб сродкі масавай інфармацыі не маніпуліравалі людзьмі, а перадавалі праўду.

 

25 студзеня (субота) – Свята Навяртання св. Паўла, апостала. Заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінства хрысціянаў.

Таксама 25 дзень месяца ў нашай парафіі адзначаецца як Каласансаўскі дзень. У сувязі з гэтым пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і 19.00, набажэнства праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса.

 

26 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень Малітвы за хворых праказаю. (za chorych na trąd).

 

 

Душпастырскія аб’явы Шчучын 12.01.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ХРОСТУ ПАНА

/Год А — 2019/-12.01.2020

 

 З літургічнага каляндара:

 

13 студзеня (панядзелак) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

17 студзеня (пятніца) – успамін св. Антонія, абата.

 

З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Тыдзень малітвы аб адзінства хрысціян.

 

19 студзеня (нядзеля) – пасля Св. Імшы а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У наступную нядзелю ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова Жыцця.

 

 

Душпастырскія аб’явы Лiда 12.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Свята Хросту Пана /А/

 

12.01.2020 г.

 

  • Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). Сёння асаблівым чынам памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Пасля душпастырскіх аб’яваў адбудзецца абрад благаслаўлення вады.

 

  • На гэтым тыдні ўжо распачынаюцца ўрокі рэлігіі для дзяцей і школьнай моладзі.

 

  • 17 студзеня (пт) – Успамін св. Антонія, аббата.

 

  • З 18-25-га студзеня ў Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў і ў гэтай інтэнцыі будзем асаблівым чынам маліцца на працягу тыдня.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы будзеце складаць на тацу ў наступную нядзелю 19 студзеня, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў. Каляда з’яўляецца асаблівым часам сустрэчы святара з парафіянамі, супольнай малітвы і размовы. Нагадваем, што на каляду трэба падрыхтаваць столік з белым абрусам, крыж, дзве (або адну свечку), біблію, асвячаную ваду (у місачцы ці шклянцы).

 

Каляда ў Шчучыне

Як вам здаецца, ці ходзяць святары адзін да аднаго па калядзе? Канешне ж так! Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана – 6 студзеня – у Шчучыне, пад спеў калядных песен, айцы піяры асвяцілі свае пакоі.

Калядны канцэрт у Лідзе

Дзіцячы хор «Каласанс» са Шчучына наведаў з каляднымі песнямі парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.

Фотафакт: айцы піяры з усёй Беларусі зладзілі супольную вігілію

Айцы піяры, якія працуюць у Беларусі, зладзілі супольную Вігілію. Святочнай куцці і дзяленню аплаткай папярэднічала сумесная малітва і аднаўленне манаскіх абяцанняў.

Душпастырскія аб’явы Шчучын 05.01.20

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

/Год А – 2020/-05.01.2020

 

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

 

 

З літургічнага календара:

 

6 студзеня (панядзелак) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы. Ва урачыстасць Аб’яўлення Пана св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела.

Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.

Ахвяры, якія будуць збірацца ў панядзелак на тацу, прызначаны на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна.

 

12 студзеня (нядзеля) – урачыстасць Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.

У гэты дзень адбудзецца абрад Аднаўлення хросных абяцанняў, таму просім прынесці з сабою на Святую Імшу свечкі.

 

 

Душпастырскія аб’явы Лiда 05.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /А/

 

05.01.2020 г.

 

  • Сёння 5 студзеня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля святой Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля вячэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце.

 

  • Сёння падчас св. Імшы ў 11.30 будзе спяваць парафіяльны дзіцячы хор са Шчучына, а пасля св. Імшы хор дасць калядны канцэрт. Гэты канцэрт будзе доўжыцца прыкладна 30 хвілін. Заахвочваем Вас прыйсці на гэты выступ, што паспрыяе плённаму і радаснаму перажыванню каляднага часу.

 

  • 6 студзеня – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў) і таксама Сусветны місійны дзень дзіцяці. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 10.00 і ў 18.00. Вячэрнюю св. Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі. Сардэчна запрашаем, асабліва на вячэрнюю святую Імшу. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

 

  • Складковая св. Імша Аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі адбудзеца 8 студзеня ў 18.30.

 

  • 12 студзеня - наступная нядзеля – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У гэты дзень памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку (калі ёсць, то свечку ад Хросту ці Першай св. Камуніі), таму што пры запаленых свечках будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. Хросту. Таксама ў наступную надзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2020 г., крыжы, абразы, спеўнікі, а таксама крэйду.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў. Каляда з’яўляецца асаблівым часам сустрэчы святара з парафіянамі, супольнай малітвы і размовы. Нагадваем, што на каляду трэба падрыхтаваць столік з белым абрусам, крыж, свечкі, біблію, асвячаную ваду.

 

Душпастырскія аб’явы Лiда 29.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА  /А/ - свята

 

29.12.2019 г.

 

  • Сёння 29 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Гэта асаблівы дзень малітвы за хрысціянскія сем’і. Сёння парафіяльны адпуст у парафіі св. Сям’і ў Лідзе. Адпустовая св. Імша распачнецца а 13.00 гадзіне.

 

  • 31 снежня (ат) – Заканчэнне календарнага года. Пасля вячэрняй св. Імшы ў 18.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2019 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем…, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: католіку неабходна быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.

 

  • 1 студзеня (ср) – Новы год. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі, а таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. Кожны католік абавязаны ў гэты дзень ўдзельнічаць у св. Імшы. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы… (O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы, як ужо вышэй было сказана. Таму 1 студзеня будзем спяваць гэты гімн на распачацце св. Імшаў. Св. Імшы а 10.00 і ў 18.00.

 

  • 2 студзеня (чц) – успамін св. Бызылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дóктараў Касцёла. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 3 студзеня – Першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Хто спавядаўся перад святамі і не мае цяжкага граху, то не мусіць прыступаць да споведзі ў бліжэйшую першую пятніцу месяца. У гэты дзень свой Дзень нараджэння адзначае мітрапаліт ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.

 

  • 4 студзеня – Першая субота месяца. Раніцай а 9.00 будзе цэлебравацца складковая св. Імша за памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • Складковая св. Імша Аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі будзе 8 студзеня ў 18.30.

 

Thanx: Goutu